BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З палітвязнем Уладзімірам Гундарам наладзілася сувязь

Быць шчаслівымі для родных палітвязня – гэта мець ад іх рэгулярныя вестачкі і раз у месяц пачуць іх голас. Як стала вядома ад сваякоў палітвязня Уладзіміра Гундара, з ім наладзілася сувязь. Рэгулярнае ліставанне і тэлефонная размова раз на месяц радуе сям’ю.

Паводле нашага суразмоўцы, Гундар – чалавек немалады, з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнасць нагі), гіпертонік, таму блізкім важна ведаць пра яго здароўе:

– У суботу ліст быў. Піша, што ўсё па-ціху. Яго не чапалі, не турбавалі. У гэтым месяцы яшчэ не было званка. У тым месяцы ён тэлефанаваў. Ён адзін сядзіць. У лістах піша, што кнігі чытае.

Перадач Гундар, асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, пазбаўлены да вясны 2025 года, да верасня бягучага года – спаткання. З кастрычніка 2023 года ён знаходзіцца ў камеры-адзіночцы крытай магілёўскай турмы №4.

Беларускае Радыё Рацыя