Па афіцыйных дадзеных, летась толькі ў беларускай сталіцы было выяўлена 16 каналаў пастаўкі наркотыкаў – усе яны з Расеі. Выкрыта 24 памяшканні, дзе вырошчваліся наркатычныя расліны. Ліквідавана дзейнасць 11 інтэрнэт-пляцовак, праз якія ажыццяўляўся продаж забароненых рэчываў.

Ці адчуваецца праблема з наркотыкамі ў краіне, спыталі ў грамадзян:
– Вельмі сур’ёзная праблема, трэба неяк з ёй змагацца. І лекаваць трэба, і ізаляваць тых, хто гэтай справай займаецца, саджаць.
– З маленства пачынаюць ужываць. І хто з іх тады ўжо спыніцца? Страчанае пакаленне будзе.
– Трэба змагацца, магчыма ўзмацняць нейкія прафілактычныя меры. Больш займацца асобамі, якія распаўсюджваюць наркотыкі.
– Сітуацыя вельмі сур’ёзная, але ў цэлым з гэтым вядуць барацьбу.
– Пад вокнамі хаваюць, робяць усялякія закладкі, у пад’езды заходзяць.
Па дадзеных медыкаў, у краіне на ўліку ў спецыялізаваных дыспансерах знаходзіцца звыш 15 тысяч чалавек з дыягназам “наркатычная залежнасць”.
Беларускае Радыё Рацыя






