
Віншуем нашых слухачоў і чытачоў, якія святкуюць Божае Нараджэнне паводле юліянскага календара, са святам!
Нарадзіўся нам Хрыстос!
Дарагія сябры! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з Калядамі!
Няхай ваша хата будзе пірагамі і смехам багата!
Няхай праца прыносіць толькі задавальненне! Няхай ваша душа поўніцца цеплынёй, радасцю ды каханнем!
Няхай побач будуць блізкія і родныя вам людзі! Няхай усё нязробленае і няздзейсненае стане набыткам новага года!
Дзякуй, што былі і ёсць з намі. І спадзяемся, што будзем разам і ў гэтым годзе.






