BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Таліна ў Рыгу: працягваецца дабрачынны тур у падтрымку «Ваўкоў да Вінчы»

15 cнежня ў Таліне адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай і украінскай дыяспар у межах дабрачыннага туру ў падтрымку батальёна «Ваўкі Да Вінчы».

Амбасадар туру –  старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне, жаўнер дэсантна-штурмавой роты «Гонар» батальёна «Ваўкі да Вінчы» і сябра КР Андрэй Кушняроў –  распавёў пра вынікі сустрэчы:

-У Таліне было шмат цікавых сустрэч як з прадстаўнікамі буйных кампаній, так і з прадстаўнікамі малога бізнесу. Першыя вынікі маіх сустрэч прыехалі ўчора ва Украіну, спадзяюся, што праз некалькі дзён яны будуць задзейнічаны на фронце. У Рызе ў мяне таксама будзе сустрэча, будуць прадстаўнікі беларускай дыяспары.

У межах туру на сустрэчы ў Рызе будуць прадэманстраваны тэхналогіі супраціву ўкраінскага фронту. Завершыцца тур у Андрэя Кушнярова ў Капенгагене, 23-га снежня адпаведна.

Падтрымаць байцоў, якія абараняюць Украіну на перадавой, можна тут:

https://next.privat24.ua/send/c9dl0

https://send.monobank.ua/jar/78MDFgQoDx

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Андрэя Кушнярова