У Менскім абласным судзе 18 снежня асудзілі за дзесяць данатаў палку імя Кастуся Каліноўскага 31-гадовага Чэслава Канановіча.

Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса «фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах» і прызначылі 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Вячаслаў Тулейка.
Пазіцыя мужчыны і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
Падтрымаць Чэслава: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Чэслаў Войцехавіч Канановіч.
вясна






