Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна», за 2023 год пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы затрымалі 125 чалавек.

Большасць людзей затрымалі пасля праверкі тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ або мытні. Вядома, што пазней вялікую частку з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
24 снежня набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з яшчэ адным затрыманым на мяжы берасцейцам.






