BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За 2025 год сама меней 1 254 чалавекі засуджана па палітычных крымінальных справах

Сама меней 1254 чалавекі засуджана па палітычных крымінальных справах у Беларусі за 2025 год, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. У парадку спецыяльнай вытворчасці засудзілі 30 чалавек.

Здымак ілюстрацыйны

Адзначаецца, што самы распаўсюджаны від пакарання паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў – абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Такое пакаранне прызначанае 555 асобам. Да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ПУАТ прысуджана 42 чалавекі, да пазбаўлення волі – 306.

На сёння “Вясна” мае пацверджанні пра 127 змешчаных пад варту ў рамках “справы Беларускага Гаюна”. Сама меней 78 фігурантаў ужо засуджана. Адзначаецца, што агульная лічба затрыманых значна большая. Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне.