З ліпеня 2024 году МУС Расеі аб’яўляе ў вышук усё больш беларусаў — за апошнія 5 месяцаў у базу трапілі больш за 1200 грамадзян і нараджэнцаў Беларусі. Агулам у Расеі шукаюць ужо больш за 4700 беларусаў.

Цяпер штомесяц у расейскую базу вышуку дадаюць сама меней 100 беларускіх грамадзян, больш за ўсё дадалі ў снежні — амаль 300 чалавек, падлічыла выданне Медыязона. У спіс яны трапляюць на запыт Беларусі — гэта значыць, што іх шукаюць у абедзвюх краінах.
За 5 месяцаў дадалі сама меней 58 чалавек, асуджаных паводле палітычных спраў. Акрамя таго, у ёй – беларускія журналісты, праваабаронцы, аналітыкі, культурныя дзеячы, блогеры, добраахвотнікі, сваякі палітвязняў і палітыкаў на эміграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота “Вясна”