
За апошнія гады на Гомельшчыне міліцыя ўстанавіла тысячы відэакамер. З восені ў Гомелі працуе “Цэнтр маніторынгу грамадскай бяспекі”.
Як піша sb.by, жыццё населеных пунктаў вобласці на сённяшні дзень кантралююць больш за 5 тысяч камер відэаназірання (без уліку камер, усталяваных прыватнымі ўласнікамі і арандатарамі).
“Флагшток” заўважыў, што ў пачатку 2020-га іх было 358.
Атрымліваецца, што з таго часу колькасць відэакамер у міліцэйскай сістэме павялічылася ў 14 разоў. Сілавікі кажуць, што з дапамогай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі раскрываюць злачынствы.
Але змаўчалі, што яна дапамагла знаходзіць удзельнікаў пратэстаў 2020-га ў Гомелі, і яны трапілі пад пераслед.