Не менш за 12 жыхароў Гарадзенскай вобласці трапілі ў міліцыю за данаты і заплацілі выкуп. Пра гэта распавялі самі сілавікі, піша Hrodna.life.

Людзі плацілі выкуп у кратным памеры. Тым не менш сілавікі сцвярджаюць, быццам тыя добраахвотна прыйшлі і засталіся на волі. Але вядома, што некаторыя крымінальныя справы перадаюць у суд. За данаты ў міліцыю трапілі жыхары не толькі Гародні, але і Шчучына, Слоніма, Ліды, Свіслачы, Ваўкавыска, Астраўца.
Цікавіліся імі пераважна за данаты Nexta і фонду BYSOL. Таксама вядомы выпадак пераследу за данат фонду “Краіна для жыцця”.
Пра затрыманні за данаты сілавікі Гарадзеншчыны сталі паведамляць у студзені. Сумы “кампенсацый” часам у сотні разоў перавышаюць памеры данатаў. Напрыклад, айцішнік перавёў Nexta 1,78 еўра, а ў дзіцячы фонд яму давялося для “выкупу” перавесці 1000 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя






