Менскі гарадскі суд 5 снежня пачне разгляд справы ў дачыненні да Чэслава Герасімовіча. Справу прызначана разглядаць суддзя Святлана Макарэвіч. Чэславу інкрымінавана фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

«Пакаяльнае відэа» з Чэславым з’явілася 2 жніўня — на ім мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», чатыры разы фінансаваў «экстрэмісцкія фармаванні», а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Паведамлялася, што Герасімовіч працуе ў IT-сферы і перад затрыманнем вярнуўся ў Беларусь з Вільні.
Крыніца “Вясна”