BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «экстрэмізм» судзілі ўжо 5-га «Чалавека года Віцебшчыны»

12 верасня ў суд Чыгуначнага раёна Віцебска выклікалі Дзяніса Якаўлева – галоўнага захавальніка фондаў абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова. Мужчыну абвінавацілі ў ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Судзіла яго Алена Грабянчук.

Дзяніс Якаўлеў адказваў за патрыятычнае выхаванне моладзі ў горадзе. За гэта ён быў узнагароджаны званнем «Чалавека года Віцебшчыны – 2021».

Нагадаем папярэдніх «распаўсюджвальнікаў экстрэмізму» з такім жа званнем:

Ермалёнак Вітольд Антонавіч (ЧГВ-2009)
Ганчароў Аляксандр Валер’евіч (ЧГВ-2014)
Джумантаева Тамара Аляксандраўна (ЧГВ-2014)
Шэндалесаў Ілля Юр’евіч (ЧГВ-2018)

@vitebsk_info