Суддзя Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца «Джан» Вольгу Сачыўку.

У судовым пасяджэнні стала вядома, што Вольга на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» мела спасылкі на інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA» і інтэрнэт-старонку з назвай «Belsat».
Жанчына ў судзе віну прызнала, на даследаванні доказаў па справе не настойвала, піша «Віцебская Вясна».