
За «экстрэмізм» у Мёрах аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ і былога работніка Дэпартамента аховы
Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава. Раней мужчына цягам 22 гадоў узначальваў Мёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.
У судовай пастанове запісана, што Ігар Іванавіч у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў відэаролікі «Белсата».
На судовым паседжанні Войтаў не прысутнічаў, аднак, паводле дадзеных, якія паступілі з мясцовага аддзялення міліцыі, ён пацвердзіў дачыненне да здзейсненага правапарушэння і прызнаў віну.
Крыніца: t.me/viasna96






