BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Браслава

Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 15 сутак Аляксея Бузо.

This image has an empty alt attribute; its file name is 841489add2e5cc.jpg

Падчас судовага паседжання высветлілася, што Аляксей размясціў і захоўваў у вольным доступе на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы «Аднакласнікі» спасылкі на групы «STOP LUKA» і «Тэлеканал Белсат». Раней гэтыя групы ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

З улікам таго, што «правапарушальнік» прызнаў віну і шчыра пакаяўся ў зробленым, суддзя Вязіцкі на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП, пакараў Бузо арыштам на 15 сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы тэлефон, які належыў мужчыне.