BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «экстрэмізм» у сацсетках грамадскімі працамі пакаралі работніка электрасетак

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 21 снежня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пастанавіў пакараць грамадскімі працамі на тэрмін 40 гадзін і канфіскацыяй тэлефона работніка прадпрыемства «Раённыя электрычныя сеткі» Сяргея Салянку.

У судзе было ўстаноўлена, што Сяргей у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» «захоўваў інфармацыйную прадукцыю» «экстрэмісцкага» тэлеканала «Белсат».

У судзе мужчына сваю віну прызнаў і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх прац, піша «Віцебская Вясна».