BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, колішні партыец БНФ

У 1990-я Язэп Дулеба кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай, аднак у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі падтрымліваў Віктара Бабарыку, затрымліваўся падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Ілюстрацыйнае фота

3-га траўня ягонае імя з’явілася ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — ён нібыта мае дачыненне да праекту «FreeInfoBel».

Як піша @vicspring, 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА.