BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За фотаздымак – турма

У Беларусі з’явіўся новы артыкул у Крымінальным кодэксе — 375-3. Ён прадугледжвае пакаранне за распаўсюд звестак пра перамяшчэнне і размяшчэнне вайсковай тэхнікі, узбраення і падраздзяленняў. Пакаранне – ад штрафу да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцы звязваюць змены з вайной Расеі супраць Украіны. Паводле эксперта “Вясны” Леаніда Судаленкі, улады ўзмацняюць рэпрэсіі супраць тых, хто публікуе звесткі пра расейскую тэхніку, якая перамяшчаецца па Беларусі. Прычым чалавек можа апынуцца за кратамі нават за выпадковы здымак вайсковага эшалона, выкладзены ў інтэрнэт. Раней за такія дзеянні беларусаў пераследавалі паводле артыкулаў пра экстрэмізм і здраду дзяржаве. Цяпер жа адно фота можа стаць падставай для некалькіх абвінавачванняў адразу.

Беларускае Радыё Рацыя