BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За год дзіцячая смяротнасць вырасла амаль на 30%

Паводле звестак Генпракуратуры, з 2021 года загінулі 444 дзіцяці, сярод іх ёсць 101 самагубстваў і 12 забойстваў. Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч паведаміла падрабязнасці .113 дзяцей патанулі, 70 загінулі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, 37 — у пажарах, а 21 дзіця загінула ад падзення з вышыні.

Яна падкрэсліла, што толькі за 2024 год у краіне ўжо памерлі 94 дзіцяці, што на 28% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.