У 2023 годзе беларускія суды вынеслі прысуды 324 абвінавачаным па «артыкуле за абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Усяго ж за мінулы год у краіне былі асуджаныя найменш 1603 чалавекі па так званых пратэстных артыкулах.
Па арт. 342 («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») былі асуджаныя 863 чалавекі.
Па арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») вынесены прысуды 187 абвінавачаным.
Па арт. 130 («Распальванне варожасці») асудзілі 162 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя






