BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За год выяўлена 1300 новых выпадкаў ВІЧ

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, падводзячы вынікі 2023 года, падкрэслілі, што ён быў паспяховым у барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй. Паводле афіцыйных дадзеных атрымалася дасягнуць паказчыкаў, каб 92% жыхароў з ВІЧ ведалі пра свой статус і каб 92% хворых прымалі адмысловую тэрапію, якая ў 87% дае эфект.

Па словах лекара, галоўнае, каб штогод павялічвалася колькасць ахвотных беларусаў праходзіць тэставанне на вірус:

— На сённяшні дзень кожны з нас павінен ведаць свой ВІЧ-статус. І, увогуле, для гэтага існуе мноства спосабаў, у тым ліку і саматэставанне на ВІЧ.
Рэч у тым, што існуюць розныя спосабы выявіць свой ВІЧ-статус з дапамогай сродкаў, якія прадаюцца ў аптэцы.
Ну і самым даступным, я лічу, правесці тэставанне на ВІЧ – гэта звярнуцца банальна ў паліклініку да лекара-тэрапеўта, да лекара-педыятра, калі гэта датычыцца дзіцяці, да лекара-інфекцыяніста, урэшце.

Паводле медыкаў, сёлета ў краіне выяўлена звыш 1300 новых выпадкаў ВІЧ, у краіне пражывае амаль 25 тысяч чалавек з захворваннем на вірус імунадыфецыту.

Беларускае Радыё Рацыя