Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з супрацоўнікам будаўнічай фірмы. На ім мужчына кажа, што нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «негатыўны каментар» пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».
Гэта як мінімум 13 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расеі. Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расея бамбіць украінцаў — не.
Крыніца: t.me/viasna96