BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За каментары пра тэракт у “Крокусе” сілавікі збілі віцебчука

Сілавікі ў праўладным тг-канале адсправаздачыліся пра моцнае збіццё жыхара Віцебска. Мужчыну затрымалі разам з сябрам за каментары аб тэракце ў “Крокус Сіці Холе” ў чат-рулетцы.

На апублікаваных фота адзін з затрыманых выглядае моцна збітым: у яго моцна апухла палова твару, заплыло вока, бачныя сінякі.

Аўтары канала кажуць, быццам ён аказаў супраціў і быў затрыманы “з жорсткім ужываннем фізічнай сілы, а маглі б і падстрэліць”, – гэта цытата.

Па якім артыкуле затрыманыя мужчыны і дзе цяпер знаходзяцца — невядома.

Беларускае Радыё Рацыя