Судзяць мужчыну, якога затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе»
У Менскім гарадскім судзе суддзя Вера Галаўкова пачала разглядаць справу 44-гадовага Рамана Якімёнка, піша «Вясна».

Паводле тэлеграм-канала сілавікоў, Якімёнка затрымалі ў сакавіку 2024 года за каментары пра тэракт у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе». На запісаным сілавікамі відэа мужчыну прымусілі сказаць, што яго нібыта затрымалі за негатыўныя каментары, а таксама за адпраўку паведамленняў у чат-бот Nexta.






