У Берасці судзяць настаўніка з Баранавіч за каментары. 53-гадовага Ігара Ільюкевіча затрымалі, меркавана, 5 чэрвеня, піша «Берасцейская Вясна».

На «пакаяльным відэа» ад 18 чэрвеня ён казаў, што пакідаў «абразлівыя каментары» пра міліцыянтаў і Лукашэнку. Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»), арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 361 КК («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 КК («распальванне іншай сацыяльнай варожасці»).
Справу Ігара пачалі разглядаць 25 лістапада ў Берасцейскім абласным судзе.






