BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За лістапад выявілі 141 выпадак заражэння ВІЧ

Гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Аналіз сітуацый пацвердзіў, што звыш 80% шлях перадачы – палавы і каля 20% – ін’екцыйны.

Здымак ілюстрацыйны

Гэта значыць, што грамадзянам трэба хаця б раз на год праходзіць тэст на вірус імунадэфіцыту чалавека, – гаворыць нарколаг:

— Дзякуючы праграмам зніжэння шкоды, дзякуючы прафілактыцы, змянілася за 20 гадоў сітуацыя наадварот. Гэта значыць, было 80% праз ін’екцыйны шлях, а 20% праз палавы. Цяпер зрабілі наадварот: 20% праз інʼекцыйны, 80% праз палавы.

Хто ў нас абследуецца на ВІЧ? Толькі па нейкіх паказаннях. У нас няма агульнага абследавання. У нас наркаманы абследуюцца на ВІЧ раз у год, два разы на год абследуюцца на ВІЧ. Адпаведна, колькасць ВІЧ-інфікаваных упала да 20%. Звычайныя людзі не абследуюцца на ВІЧ. Ім гэта нецікава.

Усяго ж з пачатку года ў краіне дыягназ «ВІЧ» пастаўлены 1351 грамадзяніну. Атрымоўваецца амаль 15 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва краіны.

Беларускае Радыё Рацыя