У студзені, ў параўнанні са снежнем, у краіне звыш чым на 40% павялічылася колькасць зваротаў грамадзян да медыкаў у сувязі з сезоннымі захворваннямі, – паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэмялогіі. Амаль у 60% хварэюць дзеці.
Пасля навагодніх святаў істотна адчулася нагрузка, – адзначае лекар-лабарант:
– Колькасць тых, хто захварэў, рэзка павялічылася. Адпаведна, і павялічылася колькасць тых, хто звятаецца да лекараў. У нас пакуль атрымліваецца абслугоўваць усе вызавы, якія паступаюць за дзень.
Пры гэтым пік грыпа і вострых рэспіраторных інфекцый медыкі чакаюць у лютым. Пад асаблівай увагай у эпідэміёлагаў сітуацыя з распаўсюдам так званага “ганконскага грыпу” і каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя