За мінулы тыдзень (3–9 сакавіка) у вадаёмах Беларусі патанула 14 чалавек, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Таварыства ратавання на водах і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паводле інфармацыі таварыства, 6 і 7 сакавіка загінула восем чалавек (у Віцебскай вобласці — трое, Гомельскай — двое, Берасцейскай і Менскай абласцях, а таксама Менску — па адным). Толькі адзін трагічны выпадак лакалізаваны больш дэталёва — Слуцкі раён Менскай вобласці.

Як вынікае з суткавых зводак МНС, 7 і 9 сакавіка было зафіксавана шэсць выпадкаў утаплення. Прадстаўнік ведамства папярэдзіў, што зараз рызыка атрымаць траўмы на вадзе расце: “Прыходзіць цяпло, лёд становіцца менш трывалым”. У групе рызыкі – рыбакі і дзеці.






