У жніўні 2024 года палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Хлопец родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гародні. Бацька Іллі — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ілля паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў.

Магчыма, Ілля хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад’явілі, апошнім часам часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.
вясна






