BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За “падрыхтоўку дыверсій” у Гародні да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гарадзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за “падрыхтоўку дыверсій” судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення.

Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў “пра наяўнасць у яго дзеяннях палітычнай падаплёкі”, паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

Крыніца: t.me/viasna96