Сямёну Злобічу 41 год. Ён вучыўся ў БДУ. Мае жонку і непаўналетняе дзіця.

Доўгі час працуе ў кансалтынгу. У 2016-м заснаваў уласную кампанію — «Стратэгія і капітал», а праз некалькі гадоў узначаліў беларускі філіял кампаніі Civitta, у якой таксама значыцца асацыяваным партнёрам. Злобіча абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі».
Але ў чым сутнасць справы, невядома. Абвінавачанаму пагражалі арышт, або хімія, альбо калонія — да чатырох гадоў.
У спісе «экстрэмістаў» пазначана, што ён «адбывае пакаранне» — гэта значыць, што чалавеку прысудзілі калонію або хімію з накіраваннем.