
Берасцейскі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.
Ірына працяглы час рабіла невялікія грашовыя пераводы зняволеным, а таксама насіла перадачы ў СІЗА-7 Берасця. Праз гэта да яе ўжо доўгі час была асаблівая ўвага сілавікоў, жанчыну неаднаразова затрымлівалі (сакавік і лістапад 2023 года). Гэта следства палічыла садзйнічаннем «экстрэмісцкай» дзейнасці.
Крыніца: t.me/viasna96






