BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За пяць гадоў Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 15 беларусаў

З 2020 года ўлады Польшчы адклікалі міжнародную абарону – уключаючы статус уцекача, наданне прытулку або часовай абароны – у 410 замежнікаў, паведамляе выданне Rzeczpospolita. З іх 15 – грамадзяне Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле інфармацыі выдання, у выпадку беларусаў гаворка ідзе пра людзей, у дачыненні да якіх польскія спецслужбы «мелі абгрунтаваныя сумневы адносна сапраўдных прычын іх знаходжання ў Польшчы». Некаторыя з іх маглі быць звязаныя са структурамі рэжыму Лукашэнкі ці яго спецслужбамі.

У Польшчы рашэнні аб пазбаўленні абароны прымаюцца Упраўленнем па справах замежнікаў на падставе дадзеных Агенцтва ўнутранай бяспекі. Падставай для анулявання статусу можа стаць пагроза нацыянальнай бяспецы або інтарэсам грамадскага парадку.

Згодна з правіламі, беларусам, якія атрымалі міжнародную абарону, нельга ездзіць на радзіму або звяртацца ў амбасаду Беларусі – гэта можа прывесці да анулявання статусу, паколькі яго галоўная мэта – абарона чалавека ад магчымага пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя