BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За салідарнасць з палітвязнямі судзяць мінімум 16 жанчын

Рэпрэсіі ў Беларусі. Ужо чатыры месяцы праходзяць суды над жанчынамі, якіх затрымалі падчас студзеньскага рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі.

Толькі ў верасні, паводле ПЦ «Вясна», запланаваны мінімум 16 судоў над палітзняволенымі, яшчэ чатырох жанчын будуць судзіць у кастрычніку.

Большасць з тых, хто патрапіў у студзені пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Каля 30 чалавек цяпер утрымліваюцца пад вартай у СІЗА. Амаль усе — жанчыны, большасць з якіх ва ўзросце больш за 50 гадоў.

Нягледзячы на тое, што яны рабілі гэта па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродкаў, іх абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Беларускае Радыё Рацыя