BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За тыдзень на Берасцейшчыне да экстрэмісцкіх дададзена 24 крыніцы інфармацыі

344 крыніцы інфрамацыі па стане на сёння прызнаныя на Берасцейшчыне экстрымісцкімі.

Штомесяц у спіс трапляе да некалькіх дзясяткаў медыя, – распавяла праваабаронца Ганна:

Чаты, каналы, суполкі, групы, часам кнігі, калі браць у разлік тыя судовыя рашэнні, якія прымаліся з ліпеня 2020 года, то бок з перыяду, калі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў пачалі выкарыстоўваць менавіта для палітычнага пераследу.

Толькі за апошні тыдзень да спісу было дададзена 24 крыніцы інфармацыі, якія на Берасцейшчыне былі прызнаныя экстрымісцкімі.

У тым ліку прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам” Instagram-акаўнт музыкі і мастака Лявона Вольскага. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Берасця. Раней такі ж статус атрымаў тг-канал Вольскага.

Беларускае Радыё Рацыя