Жыхар Карэліцкага раёну вярнуўся ў Беларусь і атрымаў паўгода «хіміі» за ўхіленне ад прызыву.Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, паведамляе пракуратура Горадзенскай вобласці. Згодна з матэрыяламі справы, хлопец стаяў на ўліку ў ваенкамаце. 22 траўня 2023 году ён не з’явіўся ў ваенкамат на медкамісію, а 1 чэрвеня зʼехаў з Беларусі. Вярнуўся ў Беларусь у канцы лістапада 2023 году. Пасля гэтага яго затрымалі.

У Генпракуратуры нагадваюць, што судзімасць за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу не вызваляе ад яе праходжання пасля заканчэння тэрміну адбыцця пакарання.У лістападзе 2023 году Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон, якія, сярод іншага, прадугледжваюць дасыланне позваў праз СМС, істотнае павелічэнне штрафаў за няяўку ў ваенкамат і крымінальную адказнасць.






