BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За ўдзел у акцыях пратэсту пачалі судзіць жыхара Фаніпаля

За ўдзел у акцыях пратэсту пачалі судзіць жыхара Фаніпаля.

У судзе Дзяржынскага раёна 9 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Уладзіслава Маркевіча паводле артыкула (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Раман Крыловіч.

Пра затрыманне 31-гадовага Уладзіслава стала вядома 8 жніўня. Тады падчас аблавы сілавікі затрымалі 6 чалавек.

Крыніца: “Вясна”