7 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі 71-гадовую Ніну Барысевіч. Паведамляецца, што ў дачыненні да яе набыў моц прысуд суда Маскоўскага раёну Менска паводле ч. 1 арт. 342 КК. У спісе МУС пазначана, што яе «судзімасць не пагашана».
вясна






