BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За ўдзел у пратэстах пачынаюць судзіць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі

20 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска пачынаецца палітычны працэс над 29-гадовай Ганнай Падалякай. Ёй інкрымінуецца ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Таццяна Палулех.

Ганна працавала ў школе №55, а цяпер пазначана на сайце сталічнай гімназіі №29 як педагог-арганізатар. «Найлепшы сябар дзяцей», — адзначаецца пад яе іменем, піша «Наша Ніва».

Хобі настаўніцы — карэйская культура. Яна ўдзельнічала ў конкурсах пасольства, пісала на сайце аматараў Карэі.