Працэс адбываецца ў судзе Ленінскага раёну, яго вядзе Наталля Панасенка.
Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, фігурантамі справы сталі Андрэй Цімонін, Валеры Іўчын, Міхал Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў.
Гэта першы выпадак у Магілёве, калі людзей так масава судзяць паводле т. з. “народнага артыкула”.
Вядома, што Андрэя Цімоніна ў мінулым студзені ўжо судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула. Валеры Іўчын хутчэй за ўсё працаваў на Магілёўскім аддзяленні чыгункі. Іншых падрабязнасцяў няма.