
Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні жыхаркі Берасця за ўдзел у пратэстах 2020 года. У сваім тэлеграм-канале яны папярэдзілі, што затрымаюць былога мужа дзяўчыны, калі той не прыйдзе ў міліцыю сам. Сёння сілавікі апублікавалі відэа затрымання мужчыны. На відэа ён кажа, што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, знаходзіўся на праезнай частцы і разам з іншымі пратэстоўцамі кідаў у бок супрацоўнікаў міліцыі камяні.
Беларускае Радыё Рацыя