BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За відэа з ваеннай тэхнікай інжынера з Берасця асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

У Берасцейскі абласным судзе да 2,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі інжынера-энергетыка Аляксандра Бойку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай.

Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Генадзь Буры.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года, пасля чаго на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з ім, дзе паведамлялася, што Аляксандра затрымалі за адпраўку ў чат відэа з ваеннай тэхнікай. Што гэта быў за чат — не ўдакладняецца.

Падтрымаць Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка.

вясна