Сярод тых, каго сёння будуць судзіць за «парушэнне на выбарах», — дызайнерка, якая ўдзельнічала ў рэканструкцыі на «Лініі Сталіна».

Як паведамлялася раней, у судзе Ленінскага раёну Менска 28 студзеня будуць разглядаць ажно тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян).
Сярод іншых, сёння будуць разглядаць справу і Наталлі Захаравай-Прангішвілі.
Як піша @vitebsk_info, Наталля стварае і дапрацоўвае экспанаты для музеяў, дапамагае ствараць экспазіцыі для выставак. Яна трымае майстэрню і кансультуе па жаночай форме Першай і Другой сусветных войн, уніформе, касцюмах для тэатра, кіно і цырка. Жанчына ўдзельнічала ў рэканструкцыі на «Лініі Сталіна».
вясна






