BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «здраду дзяржаве» пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста

Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Менскім гарадскім судзе 15 лютага. Яго год утрымліваюць пад вартай.

Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» (ч. 2 арт. 356 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар.

Патрымаць Антона: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных.

вясна