BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць экс-капітана міліцыі з Кобрына

17 верасня Берасцейскі абласны суд пачынае разглядаць справу супраць 41-гадовага жыхара Кобрына Дзмітрыя Ператолчына. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «неданясенні аб злачынстве» (ч. 2 арт. 406 КК), але сутнасць абвінавачвання невядомая.

Справу Дзмітрыя разглядае суддзя Андрэй Сіз.

Ператолчын да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы і з’яўляўся капітанам міліцыі. Жанаты, ёсць дачка.

У лістападзе 2012 года Берасцейскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады за «махлярства» (ч. 3 арт. 209 КК). Яго таксама пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага Дзмітрый працаваў ліцейшчыкам на «Палессі» і спецыялістам у «Дабраноме».

вясна