BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забароненае ў Беларусі свята

Беларусы адзначылі 106 гадавіну абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. І ведаеце, колькі разоў пра гэта згадалі дзяржаўныя СМІ? Нуль.

Такое адчуванне, што гэтага дня і не было ніколі. Пішуць пра што заўгодна: пра таваразварот з Омскай вобласцю, касмічны палёт Марыі Васілеўскай ці нават конкурс беларуска-мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў. Пра БНР – ані слова. Сапраўды, падумаеш, незалежнсць у 1918 годзе абвясцілі беларусы. Для цяперашніх уладаў Беларусі слова незалежнасць – практычна такое ж небяспечнае, як Пагоня ці бел-чырвона-белы сцяг. Якія дзеячы БНР, калі Марыя Васілеўская паляцела ў космас. І да таго ж, за згадку пра Марыю Васілеўскую прэмію можна атрымаць, а за інфармацыю пра БНР можна і пасады, як мінімум, пазбавіцца, а як максімум, можна яшчэ і арышт атрымаць. А таму пішуць дзяржаўныя СМІ пра кожны крок Марыі Васілеўскай у космасе замест згадак пра БНР. Марыя Васілеўская – гэта далёка не дзяячка БНР Падута Бадунова, затое цалкам адпавядае цяперашняй беларускай ідэалогіі. Карысці ад касмічнай турысткі для Беларусі столькі ж, колькі ад турыстаў, якія паехалі ў Турцыю на пуцёўцы. Можна, канешне, парадавацца за тое, чалавек наведвае новыя мясціны, але лепей бы дзяржаўныя СМІ пра БНР напісалі. Зрэшты, не было б БНР, не было б і Марыі Васілеўскай і беларуска-мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў. Не было б увогуле Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя