BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забег у падтрымку беларускіх палітвязняў

Марафон на Дзень волі ў Белатоску. Здымак ілюстрацыйны

Польскае аддзяленне Amnesty International заклікае прыняць удзел у дабрачынным забегу #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў. 30 сакавіка ў межах Maraton Warszawski адбудуцца два старты – Варшаўскі паўмарафон і New Balance Bieg na Piątkę. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя, незалежна ад роўню падрыхтоўкі – можна не толькі бегчы, але і прайсці дыстанцыю. Рэгістрацыя адкрыта да 16 сакавіка на biegamdobrze.pl. Далучыўшыся да каманды Amnesty International, вы зробіце свой унёсак у падтрымку тых, хто ў Беларусі апынуўся за кратамі з палітычных прычын.

Беларускае Радыё Рацыя