BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забіраючы дамены, улада працягвае знішчаць незалежныя медыя

Беларуская асацыяцыя журналістаў пракаментавала адбіранне даменаў «бай» у рэсурсаў, якія ўлады прызналі так званымі «экстрэмісцкімі». Так намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі ў каментарыі «Позірку» назваў гэта «рэйдэрскім захопам уласнасці грамадзян і медыя».

“Пасля іншых рэпрэсій (пасадак журналістаў, блакіровак сайтаў) і падаўлення свабоды слова – улада дабралася да фактычнага адабрання маёмасці журналістаў і СМІ”, — падкрэсліў Гарэцкі. Ён лічыць, што парушаецца не толькі правы грамадзян на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі, але і “адно з самых важных і непарушных правоў — права на ўласнасць”. Сваё меркаванне намеснік старшыні БАЖ аргументуе тым, што “даменныя імёны былі афіцыйна набыты ў адпаведнасці з усімі інструкцыямі Аператыўна-аналітычнага цэнтра”.

БАЖ будзе звяртаць увагу міжнародных арганізацый на гэтае пытанне.