BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заблакаваны сайт «Першы Пінскі»

3 студзеня прыкладна ў 18:30 перастаў адкрывацца карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі рэгіянальны інфармацыйны сайт «Першы Пінскі», які зранку яшчэ быў дасяжны чытачам. Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.

Раней інфармацыйная прадукцыя сайта «Першы Пінскі» была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рашэннем суда Пінскага раёна і горада Пінска ад 21 снежня 2023 года.

Са спасылкай на згаданае судовае рашэнне міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 29 снежня 2023 года падпісаў патрабаванне абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарам www.1pinsk.by.