BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забойцу беларускі Лізы асудзілі на пажыццёвае зняволенне  

Акруговы суд Варшавы агучыў вырак у справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы.

Фота: Белсат

Дор’яна С. асудзілі на пажыццёвае зняволенне. Акрамя таго, суд абавязаў злачынцу выплаціць 200 тысячаў злотых пацярпеламу боку. Пачуўшы прысуд, Дор’ян С. не выказаў ніякай рэакцыі.

Дор’ян С. напаў на беларуску Лізу ў цэнтры Варшавы летась у ноч на 25 лютага . Паводле версіі следства, з якой цяпер пагадзіўся суд, Дор’ян С. згвалтаваў дзяўчыну і намагаўся яе задушыць. Пасля гэтага, забраўшы ейныя банкаўскія карткі і тэлефон, ён пайшоў дадому.

Лізу шпіталізавалі ў крытычным стане, і праз шэсць дзён яна памерла.